Видео

  • Украінская аўтакефалія і Беларусь. Пётр Рудкоўскі даў "гарачы каментар"

    Дырэктар BISS Пётр Рудкоўскі: "Я глыбока перакананы, што ўчорашняе рашэнне Сіноду РПЦ у доўгатэрміновай перспектыве ўзмоцніць аўтакефальныя настроі ўнутры беларускага праваслаўя…"

  • Навошта расейскія СМІ раскручваюць антыбеларускую тэму

    У апошнія дні ліпеня ў шэрагу расійскіх СМІ беларуская тэма ў топах. То ў Мінску нацыяналісты нібыта збіваюць прыхільніка “рускага свету” за майку з сімволікай “ДНР”, у кіраўніка Беларусі інсульт. І ўсё гэта на фоне ўвядзення Беларуссю 30-дзённага бязвізавага рэжыму для грамадзян 80 краін свету і непаразуменняў паміж Мінскам і Масквой наконт кандыдатуры новага расійскага пасла ў нашай краіне.

    Навошта расійскія СМІ раскручваюць антыбеларускую тэму? Хто за гэтым можа стаяць і якія мэты пераследуе? Ці звязана гэта з беларускім “бязвізам” і затрымкай з выдачай Мінскам агрэмана Міхаілу Бабічу? Як гэтыя інфармацыйныя атакі адаб’юцца на беларуска-расійскіх адносінах?

    На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказваюць кіраўнік аналітычнага праекта Belarus Security Blog Андрэй Паротнікаў і акадэмічны дырэктар Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў (BISS) Пётр Рудкоўскі.

  • З каго бяруць прыклад хамаватыя кіраўнікі ў рэгіёнах?

    «Рыба гніе з галавы», – так пракаментавала ў праграме «Размова» журналістка Таццяна Смоткіна скандальны страйк працаўнікоў аграгаспадаркі «Новадзевяткавічы» у Слонімскім раёне, якія абурыліся малымі заробкамі і перадусім хамскімі паводзінамі кіраўніка прадпрыемства.

    Па ейных словах, такое стаўленне да падначаленых у Беларусі паўсюль, а прыклад бярэцца з манераў Аляксандра Лукашэнкі.

    Падрабязней пра гэта, а таксама пра іншыя падзеі прамінулага тыдня (сустрэчу Лукашэнкі з Пуціным, ухвалу Палатай прадстаўнікоў новага антыдармаедскага дэкрэта і т.д) – у поўным выданні праграмы «Размова» Святланы Калінкінай з глыбоцкай журналісткай Таццянай Смоткінай і дырэктарам Беларускага інстытуту стратэгічных даследаванняў Пятром Рудкоўскім.

    Поўную версію перадачы можна паглядзець па спасылцы: http://belsat.eu/programs/z-kago-byaruts-pryklad-hamavatyya-kirauniki-u-...

  • Да чаго прывядуць змены ў Беларусі па “армянскім сцэнарыі”?

    Армянскі прэм'ер Серж Саргсян у выніку вулічных пратэстаў падаў у адстаўку. Але ці азначае сыход аўтарытарнага кіраўніка імгненную змену пабудаванай ім палітычнай сістэмы? І што чакае Беларусь у выпадку змены кіраўніка краіны ці то па “армянскім сцэнарыі”, ці то па любым іншым?

    Шукаем адказы разам з палітолагам, Пятром Рудкоўскім і палітыкам Паўлам Севярынцам.

  • “Здаровы нацыяналізм” улады ― у чым і як ён выяўляецца? Дыскутуюць акадэмічны дырэктар BISS Пётр Рудкоўскі і блогер Эдуард Пальчыс.

    У новым даследаванні Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў сцвярджаецца: беларуская ўлада перажывае каштоўнасную трансфармацыю. На афіцыйным ўзроўні нарэшце пачалі прызнаваць не толькі важную ролю ВКЛ ды БНР для сучаснай Беларусі, але і падкрэсліваць важнасць захавання роднай мовы.

    Ці азначае гэта, што ў краіне сапраўды ідуць працэсы адраджэння і “мяккай беларусізацыі”? Як далёка ўлады гатовыя па шляху гэтай беларусізацыі пайсці? Ці можа такая беларусізацыя скончыцца гэтак жа, як і пачалася?

    На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказалі аўтар даследавання, акадэмічны дырэктар BISS Пётр Рудкоўскі і блогер Эдуард Пальчыс.

  • 20 ХІІ 2017: Вечарына прымеркаваная да 45-годдзя нараджэння Віталя Сіліцкага, першага дырэктара BISS

    Публічная дыскусія "Аўтарытарызм сёньня" прымеркаваная да 45-годзьдзя Віталя Сіліцкага і прысвечаная ягонай інтэлектуальнай спадчыне, у прыватнасці, ідэям яго апошняй кнігі "Доўгая дарога ад тыраніі".

  • "Захад-2017" выгадны Беларусі не ў палітычным, а ў вайсковым сэнсе". Дзяніс Мельянцоў даў інтэрвію тэлеканалу "Белсат"

    Для Беларусі гэтыя вучэнні зараз не выгадныя ў піараўскім і палітычным сэнсе – яны карысныя ў вайсковым сэнсе. Зараз на захадзе і ў нашых суседзяў – Балтыі, Украіне і Польшчы ёсць вялікі недавер да дзеянняў Расеі ўвогуле. І канешне, калі Беларусь праводзіць сумесныя вучэнні гэта адбіваецца негатыўным чынам і на нас», – канстатуе аналітык BISS Дзяніс Мельянцоў.

  • Елена Артёменко в «Дискуссия TUT» о протесте тунеядцев на TUT.BY-ТВ 21 февраля 2017 года

    Кто вышел протестовать и почему с таким размахом? Чем может обернуться этот всплеск протестной активности? Смогут ли белорусские политики его оседлать или, наоборот, — распугают протестующих своими лозунгами? Как отреагирует власть?  Об этом в «Дискуссия TUT» говорили эксперт BISS Елена Артёменко, а также политологи Юрий Чаусов и Валерий Карбалевич.

  • Денис Мельянцов в программе «Дело принципа» на телеканале ОНТ 23 января 2017 года

    Какие перспективы открываются для Беларуси на Африканском континенте и в арабском мире? Что стоит ожидать от нового хозяина Белого дома – Дональда Трампа, и сделает ли Беларусь более популярной введение безвизового режима?

    Политологи, аналитики, депутаты, историки, эксперты в сфере туризма и журналисты обсудили отношения с Египтом и Суданом, сделали свои прогнозы относительно президентства Трампа, а также проанализировали плюсы и минусы безвизового режима

  • Денис Мельянцов в программе «Дело принципа» на телеканале ОНТ 14 ноября 2016 года

    Как проходило голосование в США и какую роль сыграли журналисты? Почему одни называют эти выборы политикой, а другие – шоу, и что думают сами американцы? В студию программы были приглашены политики, эксперты и аналитики, которые рассказали, оправдались ли их прогнозы и чего ждать в белорусско-американских отношениях.

Страницы