Пра літоўска-беларускі форум, спадчыну ВКЛ і "здаровы нацыяналізм". Рудкоўскі ў тэле-размове літоўскага партала "15min"

У найбліжэйшую пятніцу і суботу [26 і 27 кастрычніка 2018] у Клайпедзе адбудзецца грамадскі форум "Літва і Беларусь - што нас аб'ядноўвае". Пра гэта ў тэлестудыі "15min" размаўлялі гісторык, кіраўнік форума Ежы Гедройца, праф. Альвідас Нікжантайціс і філосаф, дырэктар Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў, Пётр Рудкоўскі.
 
Piotras Rudkouskis, Alvydas Nikžentaitis ir Violeta Grigaliūnaitė
 
Фрагметы размовы: 
 

Ці беларусы сапраўды спрабуюць забраць сабе спадчыну Вялікага Княства Літоўскага? Пётр Рудкоўскі глядзіць на гэта інакш: беларусы адкрываюць для сябе гэтую гісторыю. "Мы, беларусы, знаходзімся ў працэсе адкрывання нашай гісторыі. Літоўцы значна далей прасунуліся ў гэтым працэсе. У нас жа надалей вельмі моцная савецкая версія нацыянальнай гісторыі. Літоўскі пісьменнік Марыюс Івашкявічус аднойчы прыкмеціў (не хочацца паўтараць гэта, але шмат у яго словах праўды), што Беларусь - гэта адзін вялікі музей савецкай эпохі.

Адкрыванне ВКЛ - гэта працэс. Так, падобна як з Вільняй, можна пачуць, што ВКЛ было толькі славянскай, беларускай дзяржавай. З навуковага гледзішча немагчыма абараніць гэту тэзу. Відавочна, што спадчына ВКЛ з'яўляецца супольнай - літоўскай і беларускай. Але на дадзены момант няма пагрозы з боку беларусаў, што яны прысабечаць гэту спадчыну; больш сур'ёзным выклікам для нас ёсць вызваліцца з савецкай спадчыны" - прыкмеціў дырэктар Беларускага інстытуту стратэгічных даследаванняў.

Уся размова (на літоўскай мове)