Навошта расейскія СМІ раскручваюць антыбеларускую тэму

У апошнія дні ліпеня ў шэрагу расійскіх СМІ беларуская тэма ў топах. То ў Мінску нацыяналісты нібыта збіваюць прыхільніка “рускага свету” за майку з сімволікай “ДНР”, у кіраўніка Беларусі інсульт. І ўсё гэта на фоне ўвядзення Беларуссю 30-дзённага бязвізавага рэжыму для грамадзян 80 краін свету і непаразуменняў паміж Мінскам і Масквой наконт кандыдатуры новага расійскага пасла ў нашай краіне.

Навошта расійскія СМІ раскручваюць антыбеларускую тэму? Хто за гэтым можа стаяць і якія мэты пераследуе? Ці звязана гэта з беларускім “бязвізам” і затрымкай з выдачай Мінскам агрэмана Міхаілу Бабічу? Як гэтыя інфармацыйныя атакі адаб’юцца на беларуска-расійскіх адносінах?

На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказваюць кіраўнік аналітычнага праекта Belarus Security Blog Андрэй Паротнікаў і акадэмічны дырэктар Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў (BISS) Пётр Рудкоўскі.