SLOGANLOGO

Агенцтва палiтычнай экспертызы

Каментары

Агляды

Рэлiзы

Бел. штогадовiк

BISS в медиа

 

IN FOCUS

Грунвальд: геапалітычныя наступствы і ўплыў на сучаснасць PDF Друк E-mail
22.07.2010   

Беларускі інстытут стратэгічных даследаванняў адзначыў 600-я ўгодкі Грунвальдскай бітвы, зарганізаваўшы круглы стол на тэму “Грунвальдская бітва: геапалітычныя наступствы і ўплыў на сучаснасць” з удзелам вядомых гісторыкаў, палітолагаў і прадстаўнікоў сродкаў масавай інфармацыі.

Падрабязней...
 

Даследаванні і публікацыі

Што грамадзянская супольнасць Беларусі можа прапанаваць Ўсходняму партнёрству? PDF Друк E-mail
08.07.2010   

5-6 ліпеня адбылася Канферэнцыя Нацыянальнага Форума грамадзянскай супольнасці Беларусі, які з'яўляецца важным элементам у агульным механізме ўдзелу грамадзянскай супольнасці ў ініцыятыве Усходняга партнёрства. Яго сэнс заключаецца ў кансалідацыі і ўзгадненні пазіцый ўнутры грамадзянскай супольнасці на нацыянальным узроўні, выпрацоўцы агульнай стратэгіі ўдзелу прадстаўнікоў беларускага грамадзянскага грамадства ў Форуме грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства, вылучэнні змястоўных прапаноў па развіццю ініцыятывы. Акрамя гэтага, за Нацыянальным Форумам замацавана права рэкамендацыі арганізацый да ўдзелу ў агульным Форуме грамадзянскай супольнасці, які адбудзецца 18-19 лістапада 2010 года ў Берліне.

Падрабязней...
 
Сацыяльныя наступствы сусветнага фінансавага крызісу PDF Друк E-mail

Крызіс не “расхістаў” падмуркаў сацыяльнага кантракту паміж дзяржавай і грамадствам і не прывёў да росту пратэстных настрояў у Беларусі. У той жа час, відавочны ўзрост попыту на альтэрнатывы развіцця краіны сярод асобных сацыяльных групаў. Гэта – асноўныя вынікі даследавання “Сацыяльныя наступствы сусветнага фінансавага крызісу”, праведзенага лабараторыяй НовАК у супрацоўніцтве з BISS і ДЦ ІПМ. Вынікі даследавання былі прэзентаваныя публіцы 16 чэрвеня 2010 года ў Мінску.

Падрабязней...
 
Беларускі штогадовік-2009 PDF Друк E-mail

“Беларускі інстытут стратэгічных даследаванняў” выпусціў у свет “Беларускі штогадовік-2009”. “Беларускі штогадовік” – гэта ўжо традыцыйная штогадовая калектыўная акцыя экспертна-аналітычнай супольнасці Беларусі па складанні, канцэптуалізацыі і прэзентацыі летапісу найноўшай гісторыі краіны. Гэтае унікальнае выданне прапануе комплексны аналітычны агляд падзей і тэндэнцыяў у розных галінах жыцця дзяржавы і грамадства.

Падрабязней...
 
Усходняе Партнёрства: першы год працы PDF Друк E-mail
19.05.2010    Аўтар: Дзяніс Мельянцоў   

7 траўня споўніўся роўна год з афіцыйнага запуску Еўрапейскім саюзам праграмы “Ўсходняе Партнёрства”. За гэты год праграма амаль завяршыла сваё інстытуцыйнае афармленне, вызначаны параметры бюджэту, распачаліся першыя праекты. Аднак Беларусь пакуль далёкая ад паўнавартаснага ўдзелу ва Ўсходнім Партнёрстве, паколькі яна не прасунулася ў палітычным дыялогу і не здолела выканаць патрабаванні ЕС па дэмакратызацыі ўнутранага жыцця ў краіне.

Падрабязней...
 
Беларусь і свет: геапалітычны выбар і бяспека скрозь прызму эканомікі і культуры PDF Друк E-mail
12.05.2010   

Беларускае грамадства выключна прагматычнае ў сваім геапалітычным выбары, ў сілу чаго любы выбар, зроблены на падставе выключна грамадскіх прыхільнасцяў, будзе няўстойлівым і будзе зазнаваць пастаянныя ваганні. Такая асноўная выснова даследавання “Беларусь і свет: геапалітычны выбар і бяспека скрозь прызму эканомікі і культуры”, праведзенага Беларускім інстытутам стратэгічных даследаванняў (BISS) сумесна з лабараторыяй аксіяметрычных даследаванняў НОВАК.

Падрабязней...
 
Беларуская эліта: структура і тэндэнцыі PDF Друк E-mail
28.04.2010   

22 красавіка 2010 г. у сталічным гатэлі Crowne Plaza адбылася прэзентацыя даследавання беларускіх палітычных эліт, што праводзілася сумесна Беларускім інстытутам стратэгічных даследаванняў (BISS) і Інстытутам палітычных даследаванняў “Палітычная сфера”.

Падрабязней...
 
<< Першая < Папярэдняя 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 Наступная > Апошняя >>

Странiца 1 з 13