SLOGANLOGO

BISS в медиа

 
Грунвальд: геапалітычныя наступствы і ўплыў на сучаснасць PDF Друк E-mail
Падзеі і навіны / Круглыя сталы
22.07.2010  

Беларускі інстытут стратэгічных даследаванняў адзначыў 600-я ўгодкі Грунвальдскай бітвы, зарганізаваўшы круглы стол на тэму “Грунвальдская бітва: геапалітычныя наступствы і ўплыў на сучаснасць” з удзелам вядомых гісторыкаў, палітолагаў і прадстаўнікоў сродкаў масавай інфармацыі.

Падрабязней...
 
Што грамадзянская супольнасць Беларусі можа прапанаваць Ўсходняму партнёрству? PDF Друк E-mail
Падзеі і навіны / Канферэнцыі
08.07.2010  

5-6 ліпеня адбылася Канферэнцыя Нацыянальнага Форума грамадзянскай супольнасці Беларусі, які з'яўляецца важным элементам у агульным механізме ўдзелу грамадзянскай супольнасці ў ініцыятыве Усходняга партнёрства. Яго сэнс заключаецца ў кансалідацыі і ўзгадненні пазіцый ўнутры грамадзянскай супольнасці на нацыянальным узроўні, выпрацоўцы агульнай стратэгіі ўдзелу прадстаўнікоў беларускага грамадзянскага грамадства ў Форуме грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства, вылучэнні змястоўных прапаноў па развіццю ініцыятывы. Акрамя гэтага, за Нацыянальным Форумам замацавана права рэкамендацыі арганізацый да ўдзелу ў агульным Форуме грамадзянскай супольнасці, які адбудзецца 18-19 лістапада 2010 года ў Берліне.

Падрабязней...
 
Сацыяльныя наступствы сусветнага фінансавага крызісу PDF Друк E-mail

Крызіс не “расхістаў” падмуркаў сацыяльнага кантракту паміж дзяржавай і грамадствам і не прывёў да росту пратэстных настрояў у Беларусі. У той жа час, відавочны ўзрост попыту на альтэрнатывы развіцця краіны сярод асобных сацыяльных групаў. Гэта – асноўныя вынікі даследавання “Сацыяльныя наступствы сусветнага фінансавага крызісу”, праведзенага лабараторыяй НовАК у супрацоўніцтве з BISS і ДЦ ІПМ. Вынікі даследавання былі прэзентаваныя публіцы 16 чэрвеня 2010 года ў Мінску.

Падрабязней...
 
Беларусь і свет: геапалітычны выбар і бяспека скрозь прызму эканомікі і культуры PDF Друк E-mail
Падзеі і навіны / Прэзентацыі
12.05.2010  

Беларускае грамадства выключна прагматычнае ў сваім геапалітычным выбары, ў сілу чаго любы выбар, зроблены на падставе выключна грамадскіх прыхільнасцяў, будзе няўстойлівым і будзе зазнаваць пастаянныя ваганні. Такая асноўная выснова даследавання “Беларусь і свет: геапалітычны выбар і бяспека скрозь прызму эканомікі і культуры”, праведзенага Беларускім інстытутам стратэгічных даследаванняў (BISS) сумесна з лабараторыяй аксіяметрычных даследаванняў НОВАК.

Падрабязней...
 
Беларуская эліта: структура і тэндэнцыі PDF Друк E-mail
Падзеі і навіны / Прэзентацыі
28.04.2010  

22 красавіка 2010 г. у сталічным гатэлі Crowne Plaza адбылася прэзентацыя даследавання беларускіх палітычных эліт, што праводзілася сумесна Беларускім інстытутам стратэгічных даследаванняў (BISS) і Інстытутам палітычных даследаванняў “Палітычная сфера”.

Падрабязней...
 
<< Першая < Папярэдняя 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 Наступная > Апошняя >>

Странiца 1 з 12