SLOGANLOGO

Агенцтва палiтычнай экспертызы

Каментары

Агляды

Бел. штогадовiк

BISS в медиа

 
Геапалітычны выбар па «гамбургскім рахунку» PDF Друк E-mail
Агенцтва палітычнай экспертызы / Каментары
25.05.2010   Аўтар: Віталь Сіліцкі   

Лозунг «Беларусь у Еўропу» стаў папулярным у сярэдзіне 1990‑х. Мэта ўступлення Беларусі ў ЕС пракралася ў праграмы палітыкаў на мяжы тысячагоддзя. Апазіцыя імкнулася «асядлаць» гэтую ідэю. Меркавалі, яе ў іх ніколі не скрадзе Лукашэнка (як гэта сталася з незалежнасцю). Здавалася б, тут жалезная прывабнасць — Еўропа, акіян дабрабыту. Так, давядзецца крыху папрацаваць, каб туды ўвайсці, але раз ужо залезлі за перавал, там ужо, як той казаў, «усё схоплена» і для дзяцей, і для ўнукаў. На пытанне, ці падтрымліваюць яны ўступленне ў Еўрасаюз, тады адказвала «так» да 60% рэспандэнтаў.

Падрабязней...
 
Ці могуць беларускія салдаты ваяваць за мяжой? PDF Друк E-mail
Агенцтва палітычнай экспертызы / Агляды
24.04.2010   Аўтар: Дзяніс Мельянцоў   

За апошні год некалькі разоў падымалася пытанне ўдзелу беларускіх вайскоўцаў у аперацыях па-за межамі Беларусі. Прычынай таму стала рэанімацыя Расіяй працэсу фармавання сістэмы калектыўнай бяспекі на постсавецкай прасторы. За час дыскусіяў з нагоды ўдзелу ці няўдзелу Беларусі ў Калектыўных сілах аператыўнага рэагавання АДКБ (КСАР АДКБ) грамадскасць нібыта прызвычаілася да таго меркавання, што ў адпаведнасці з заканадаўствам беларускія ваеннаслужачыя не могуць удзельнічаць у баявых дзеяннях.

Падрабязней...
 
Хайекам па цюльпанах, альбо чаму лібералізацыя – найлепшая для Лукашэнкі контррэвалюцыя PDF Друк E-mail
Агенцтва палітычнай экспертызы / Агляды
23.04.2010   Аўтар: Віталь Сіліцкі   

Незалежныя інтэрнэт-выданні дагэтуль спрачаюцца, чаму Лукашэнка так нярвова адрэагаваў на апошнюю рэвалюцыю ў Кыргызстане, хаця адказ проста ляжыць на паверхні. Падзеі ў Кыргызстане спавадавалі амаль дакладна тыя ж захады Масквы, якія яна апошнім часам прымяняе да сваіх нелаяльных партнэраў па постсавецкай прасторы, і ў першую чаргу да Беларусі – “прагматызацыя” адносінаў у нафтагазавай сферы за палітычную нелаяльнасць, рэзкае скарачэнне нафтагазавага гранту шляхам падвышэння коштаў і мытаў, потым зацягванне з выдзяленнем крэдыту, які мусіў кампенсаваць страты ад высокіх коштаў на энерганосьбіты.

Падрабязней...
 
Чаму Расійскі газ для Беларусі будзе толькі даражэць? PDF Друк E-mail
Агенцтва палітычнай экспертызы / Каментары
21.04.2010   Аўтар: Алена Ракава   

Па сканчэнні дзейнага кантракта з Газпромам у 2011 г. Беларусь мусіць выйсці на ўзровень цэнаў,  якія забяспечваюць Газпрому прыбыткі, роўныя прыбыткам ад даставаў у Еўропу. Рост цэнаў на газ да ўзроўню еўрапейскага будзе дастаткова цяжкім, бо канкурэнтаздольнасць беларускай прадукцыі і так невялікая. Паводле нашых традыцыйных экспартных пазіцыяў, беларускія цэны нават  пры танным газе перавышаюць расійскія і сусветныя (рэгіянальныя).

Падрабязней...
 
Хто заробіць на зніжэннні чаканняў? PDF Друк E-mail
Агенцтва палітычнай экспертызы / Каментары
20.04.2010   Аўтар: Алексей Медвецкий   

У  чаканнях беларускіх грамадзянаў адбываецца пералом, а колькасць праціўнікаў цяперашняга курса развіцця краіны расце. Пра гэта можна меркаваць паводле дынамікі Індэксу матэрыяльнага стану (ІМС), складзенага на падставе вынікаў сакавіцкага нацыянальнага апытання грамадскага меркавання Незалежнага інстытута сацыяльна-эканамічных і палітычных даследванняў (НІСЭІПД).

Падрабязней...
 
<< Першая < Папярэдняя 1 2 3 4 5 6 Наступная > Апошняя >>

Странiца 1 з 6