SLOGANLOGO

BISS в медиа

 
«Расійска-беларускія дачыненні: ўмовы, стан, перспектывы» PDF Друк E-mail
Даследаванні і аналітыка / Расія
01.04.2010 Аўтар: Валерыя Касцюгова   

Даследаванне Валерыі Касцюговай, што праводзілася ў межах стыпендыяльнай праграмы Беларускага фонду публічнай палітыкі і Беларускага інстытута стратэгічных даследванняў (BISS), прысвечанае аналізу расійска-беларускіх дачыненняў у ключавых для іх сегментах (вонкавая палітыка, энергетычная палітыка, гандаль, бяспека).

Падрабязней...
 
Пасля вайны: што значыць "новая Расія" для Беларусі PDF Друк E-mail
Даследаванні і аналітыка / Расія
03.09.2008

Дзяніс Мельянцоў
Вайна ў Грузіі сталася нечаканасцю і нават шокам для палітыкаў, дыпламатаў і назіральнікаў ува ўсім свеце. І справа нават не столькі ў страце чалавечых жыццяў і трагедыі для каўказскіх народаў, а ў тым, што такі, здавалася б, невялікі лакальны канфлікт можа зварушыць усю сістэму міжнародных стасункаў і прывесці да значных геапалітычных перамен. Спроба Грузіі рэінтэграваць Паўднёвую Асетыю і агрэсія Расіі супраць Грузіі прывялі перш за ўсё да рэзкага змянення статуса Расіі як вялікай дзяржавы. Міжнародная супольнасць прызнала Расію агрэсарам, ЗША заклікалі выключыць яе з Вялікай васьмёркі, Расія фактычна разарвала свае адносіны з NATO. Палітыкі і эксперты зноў загаварылі пра магчымасць “халоднай вайны”, а суседнія з Расійскай Федэрацыяй краіны пераглядаюць свае абарончыя дактрыны. Упершыню пасля распаду СССР Расія апынулася ў такой ізаляцыі. Што гэта можа азначаць для міжнароднай сістэмы і яе бліжэйшага атачэння?


Чытаць далей...

 
Беларуска-расійскі саміт: на ўсходнім фронце без пераменаў? PDF Друк E-mail
Даследаванні і аналітыка / Расія
20.12.2007

Візіт прэзідэнта Расіі Ўладзіміра Пуціна  ў Беларусь 13-14 снежня 2007 г. быў яго апошняй вандроўкай у Беларусь у якасці кіраўніка краіны. Гэта дае падствау для аналізу цяперашней стадыі расійска-беларускіх адносінаў у святле вынікаў васьмігадовага перыяду праўлення Пуціна. Адыходзячы прэзідэнт Расіі атрымаў у 2000 годзе ў спадчыну аморфны інтэграцыйны праект, да рэалізацыі якога ён ніколі не быў схільны. Акурат Пуцін заклікаў у жніўні 2002 года да таго, каб замяніць "саюзную дзяржаву" на прамую інкарпарацыю Беларусі ў Расію. Праз пяць гадоў, візуальны шэраг з яго візіту ў Беларусь, аздоблены ганаровымі вартамі, выкананнем дзяржаўных гімнаў і цырымоніямі ўскладання кветак, нібыта адлюстроўваў павольны аднак незваротны працэс пераходу ад кволага беларуска-расійскага інтэграцыйнага праекта да ўсё болей прагматычных стасункаў дзьвюх незалежных дзяржаваў.

Чытаць увесь тэкст тут.

 

 
Крываточачая Беларусь: Эканамічны погляд на энергетычны крызіс з Расіяй PDF Друк E-mail
Даследаванні і аналітыка / Расія
10.01.2007
Эксперты BISS праверылі наступствы энергетычнага канфлікту з Расіяй на беларускую эканоміку на падставе фактаў і прагназаванні разлікаў, якія заснаваныя на выніках палітычных змен у Расіі. BISS даводзіць, што ўвесь спектр пытанняў можа стымуляваць і больш працяглы перыяд, аднак, непаслядоўныя дзеянні ўлады на кароткі перыяд, нават маючы на ўвазе лібералізацыю, больш прадказальныя.

далей

Падрабязней...