|
Даследаванні і аналітыка /
Энергетыка
|
|
28.04.2008
|
|
Міхал Залескі
Сусветныя кошты на нафту працягваюць імкліва расці. Пасля больш чым трохразовага росту на працягу апошніх пяці гадоў, яны дасягнулі абсалютнага максімуму ў першым квартале 2008 г., перасягнуўшы мяжу ў 110 даляраў ЗША за барэль. Беларусь атрымала агромністыя выгоды ад першапачатковага ўсплеску коштаў на нафту, паколькі гэта павялічыла прыбытковасць нафтаперапрацоўчага сектару, аднаго з ключавых у нацыянальнай эканоміцы. Аднак, далейшае павышэнне коштаў можа запаволіць эканамічны рост. Яно таксама вяртае на парадак дня пытанні структурнай перабудовы эканомікі і павышэння энергаэфектыўнасці.
|
|
|
Даследаванні і аналітыка /
Энергетыка
|
|
09.09.2007
|
|
Эканамісты даследчага цэнтра ІПМ (Алена Ракава, Ірына Тачыцкая і Глеб Шымановіч) аналізуюць функцыянаванне газавага і электраэнэгетычнага сектару Беларусі. Яны падлічваюць ступень рэагавання беларускай эканомікі да росту цэнаў на газ. Адзначаецца, што без рэформаў у энергетычным сектары, беларуская эканоміка можа страціць да 16% ВУП ужо ў сярэднетэрміновай перспектыве (5–7 гадоў). Аўтары выступаюць за больш актыўны ўдзел прыватнага сектару ў вырашэнні энергетычных праблемаў.
|
|
Даследаванні і аналітыка /
Энергетыка
|
|
06.08.2007
|
|
Віталь Сіліцкі
Апошні этап газавага канфлікту паміж Беларуссю і Расіяй распачаўся 1 жніўня 2007 г., калі расійскі газавы манапаліст Газпром абвясціў пра свой намер скараціць пастаўкі газу ў Беларусь на 45%. Канфлікт, у якім многія аналітыкі пабачылі пагрозу непазбежнага краху беларускай эканомікі, працягнуўся ўсё ж нядоўга. Насамрэч, самі размовы пра новы этап газавага канфлікту як прыкмету краху ці крызісу не апраўдаліся. У той жа час, упартасць, з якой беларускі ўрад адмаўляўся выплочваць пазыкі, таксама пацвярджала тое, што эканамічныя праблемы нельга будзе вырашыць у будучыні, і тое, што, магчыма, афіцыйны Мінск вымушаны будзе выправіць агульны эканамічны курс.
|
|
Падрабязней...
|
|
Даследаванні і аналітыка /
Энергетыка
|
|
01.07.2007
|
|
14 чэрвеня 2007 г. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь падпісаў “Дырэктыву №3”, якая вызначае беражлівасць як адзін з галоўных прыярытэтаў дзяржавы. Якія імаверныя наступствы гэтага кроку? Эксперты BISS указваюць на асаблівае ўжыванне “мовы бяспекі” для таго, каб падкрэсліць вострую неабходнасць скарачэння выдаткаў у розных сектарах эканомікі. Гэта ня выглядае сюрпрызам, адзначаюць эксперты БІСД, улічваючы беларускі кантэкст і працэс прыняцця рашэнняў у сучаснай Беларусі. Аднак новы дакумент з’яўляецца ідэалагічнай, спецыфічнай для беларускага кантэксту рэакцыяй, а не зусім рэальнай спробай утварыць новыя стымулы для эканомікі.
|
|
Падрабязней...
|
|
|
|
|
|