BISS in media
- Кремль, по мнению экспертов, начал руками журналистов информационную войну от безысходности.
- Андрей Вардомацкий о динамике выбора между Россией и Евросоюзом, а также о том, как отражаются в сознании белорусов конфликты между Минском и Москвой.
|
Мытная пастка
|
|
Такім чынам, застаецца тры-чатыры дні да “Суднага дню”, калі мы нарэшце даведаемся, ў якой эканамічнай прасторы (і мытным звязе) мы жывем. Пераказваць перыпетыі нафтавых і іншых войнаў тут не дарэчы. Але чалавек “не ў тэме”, пэўна, так і не можа адказаць сабе – дык з-за чаго ж увесь сыр-бор? Беларускія аналітыкі звярнулі мала ўвагі (хаця, а на што яны ўвогуле апошнім часам звяртаюць увагу?) на падаплёку мытнага саюзу Расіі, Беларусі і Казахстану. Навошта ён спатрэбіўся Расіі, калі, здавалася б, ужо быў мытны саюз з Беларуссю, а гандлю з Казахстанам нічога не замінала? Тут усё проста. Мытная палітыка ў рамках саюзу, вядома ж, ніколі не планавалася праводзіцца на раўнапраўнай трохбаковай аснове. Стыль паводзінаў Расіі ва ўсіх постсавецкіх стварэннях – «у сильного всегда бессильный виноват». Дык вось, у рамках двухбаковых адносінаў Беларусі неяк можна было адпірацца, то ўжо калі тры бакі – там ствараецца большасць. Вядома ж, Расіі з Казахстанам, у якіх практычна аднатыпныя эканомікі і падобныя інтарэсы ў плане мытнага рэжыму. То бок, мэтай «хаўрусу трох» было выключна падпарадкаванне і ўдушэнне беларускай эканомікі расійскім бокам, а сам хаўрус – і планаваўся, і ажыццяўляецца як інструмент эканамічнага і палітычнага шантажу Беларусі (і тут пытанні ўласнасці, кантролю над інфраструктурай і ўсё астатняе). Усё, нічога больш у гэтым хаўрусе няма. Больш, дарэчы, нічога і не трэба. Але ж ёсць нейкія законы, нормы, дамовы, міжнародныя правілы. Ну вось, скажам, каб заключыць новы шлюб, трэба разарваць існуючы. А тут атрымліваецца, што «шлюб» з Беларуссю Расія разарвала ў аднабаковым парадку, заявіўшы пра тое, што з 5 ліпеня дзейнічае толькі саюз, падпісаны ў трохбаковым парадку. А як жа мытны хаўрус Беларусі і Расіі, які існуе з 1995 года? Яго хто-небудзь дэнансаваў? Хоць нейкую працэдуру разводу прайшлі? Ды дзе там. Атрымліваецца такая сітуацыя. У сям'і з двух партнэраў адзін партнэр прыводзіць каханку і заяўляе другому – або менаж а труа, або вон з дому! Вось менавіта ў такой сітуацыі прававога бясчынства апынулася сёння Беларусь. Дарэчы, яшчэ адна дамова, пра якую зараз ніхто не ўзгадвае – дамова пра Саюзную дзяржаву. Канешне, вочы б мае гэтую дзяржаву не бачылі, але з яе, перад тым, як заключыць мытны хаўрус ў трохбаковым фармаце, Расія таксама мусіла выйсці, прычым рэферэндумам, як закладзена ў дамове. І вось чаму. У межах дамовы пра Саюзную дзяржаву, «создание единого экономического пространства и правовых основ общего рынка, обеспечивающего свободное перемещение товаров, услуг, капиталов, рабочей силы в пределах территорий государств-участников, равные условия и гарантии для деятельности хозяйствующих субъектов» аднесена да выключнай кампетэнцыі Саюзнай дзяржавы – Расія не мае права вырашаць гэтыя пытанні аднаасобна, а тым больш у тандэме з трэцяй краінай. Далей, чытаем артыкул 27: «Государства-участники проводят единую торговую политику в отношении третьих стран, международных экономических организаций и экономических объединений, применяют единые ставки ввозных и вывозных таможенных пошлин, единые таможенные режимы и единый порядок таможенного оформления и контроля, унифицируют законодательство о государственном регулировании внешнеторговой деятельности и о защите экономических интересов государств-участников при осуществлении внешней торговли». Адзіная палітыка ў дачыненні да трэціх краінаў уключае і Казахстан дарэчы – а не адзіная палітыка ў хаўрусе з Казахстанам. Ну і нарэшце – артыкул 29. «В Союзном государстве действует единое таможенное пространство, в отношении которого применяются:
Дык вось, згодна з гэтым артыкулам чыста фармальна прэзідэнт Беларусі абсалютна мае рацыю патрабуючы адзінага парадку цэнаўтварэння на нафту. Іншая справа, што «з ваўкамі жыць – па-воўчы выць». Самі ведалі і бачылі, куды лезлі, і варыянтаў для адступлення не пакінулі – рынкаў акрамя расійскага, у прамысловага хламу няма, а адносіны з Захадам умудрыліся ізноў ушчэнт сапсаваць. Званочкі, якія прагучалі яшчэ тры гады назад, так і не былі ўспрынятыя ўсур'ёз. Нам жа застаецца назіраць за фіналам сагі пра мытны хаўрус, у якой можа быць толькі адзін канец – дазволіць сабе не падпісаць хаўрус беларускае кіраўніцтва не можа. Платай за няздольнасць забяспечыць дзейсную інфраструктуру незалежнасці краіны, у першую чаргу, знізіць спажыванне расійскай энергіі і падвысіць канкурэнтаздольнасць эканомікі, стане палітычнае згвалтаванне, праз якое пройдзе беларуская эліта бліжэйшымі днямі (на тле як быццам бы гераічнага супраціву ў газавых войнах гэты ціхі акт капітуляцыі будзе выглядаць тым больш прыкра і агідна). Застаецца толькі рабіць высновы, прычым не толькі беларусам, але і іх суседзям, галоўная з якіх, што ўсе дамовы, заключаныя з сённяшняй Расіяй і яе апантаным маніяй велічы кіраўніцтвам могуць так і застацца фількінай граматай, калі Крэмль убачыць магчымасць дзейнічаць па праву моцнага. Хай задумаюцца энтузіясты разнастайных «патокаў». Віталь Сіліцкі |
Projects
New blogs
- Час назад 2 – Учорашняя х...(0)Калісьці славуты сатырык Аркадзь Райкін, выступаючы з гастролямі ў Адэсе, вырашыў на другі дзень канцэртаў сарваць авацыі, распавёўшы байку, што зрабіла фурор у першы дзень. Замест гэтага, ён атрымаў ...
- Відавочнае – неверагоднае...(0)Апошнім часам у апазіцыйных колах, гэтаксама як у расійскай і міжнароднай прэсе, актывізаваліся спекуляцыі наконт таго, хто будзе “крамлёўскім” кандыдатам на наступных прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі....
- Мытная пастка...(0)Такім чынам, застаецца тры-чатыры дні да “Суднага дню”, калі мы нарэшце даведаемся, ў якой эканамічнай прасторы (і мытным звязе) мы жывем. Пераказваць перыпетыі нафтавых і іншых войнаў тут не дарэчы. ...
- Час назад №1: Як беларусы...(1)Як набліжаецца наступная прэзідэнцкая кампанія, ў Беларусі пачынаюцца два ўзаемазвязаных, але, як на здаровую галаву, дык і ўзаемавыключаючых працэсы. Першы – гэта размнажэнне кандыдатаў у прэзідэнты,...
- Канец аднапалярнага моман...(0)Дзяніс Мельянцоў Днямі прэзідэнт Барак Абама прадставіў гораду і свету новую стратэгію нацыянальнай бяспекі ЗША. Паводле традыцыі, кожны амерыканскі прэзідэнт мусіць фармуляваць уласную стратэгію б...














