BISS in media
- Кремль, по мнению экспертов, начал руками журналистов информационную войну от безысходности.
- Андрей Вардомацкий о динамике выбора между Россией и Евросоюзом, а также о том, как отражаются в сознании белорусов конфликты между Минском и Москвой.
|
Беларускія міратворцы ў Ліване
|
Дзяніс Мельянцоў
Дзіўна гучыць, праўда? Асабліва на фоне нядаўніх заяваў беларускага МЗС пра забарону беларускім вайскоўцам удзельнічаць у баявых дзеяннях за мяжой. Пра гэта я падрабязна пісаў у сваім папярэднім каментары. Зараз жа пагаворым пра беларускіх міратворцаў у Ліване.
Паводле словаў намесніка начальніка Генштаба Ўладзіміра Сулімава Беларусь атрымала афіцыйны запыт ад ААН на ўдзел беларускага кантынгенту ў міратворчай аперацыі ў Ліване. Менавіта пра гэта гаварылі тры месяцы таму міністр Мартынаў і Генсек Пан Гі Мун.
Трэба сказаць, што ўжо некалькі год беларускае вайсковае кіраўніцтва прыглядаецца, куды б даслаць сваіх людзей для атрымання досведу міжнародных міратворчых аперацыяў. Справа ў тым, яшчэ ў 2006 годзе ў беларускім войску была створана міратворчая рота, ваеннаслужачыя якой ўжо паспелі паўдзельнічаць у вайсковых вучэннях пад эгідай NATO ў Малдове і Албаніі, і, нават, сталі пераможцамі міратворчых спаборніцтваў у 2007 годзе. Аднак да гэтае пары міратворчая рота не мела досведу ўдзелу ў сапраўдных міратворчых аперацыях. А тут такая нагода.
Што ж будуць рабіць нашыя вайскоўцы ў Ліване? Перш за ўсё трэба адзначыць, што запыт з ААН прыйшоў на медыцынскі персанал і на штабных афіцэраў. Так што пра баявыя дзеянні гаворка не вядзецца. Па-другое, шматнацыянальны міратворчы кантынгент у Ліване баёў не вядзе, а дапамагае ліванскаму ўраду ахоўваць межы, канваюе гуманітарныя грузы, займаецца кантрольнымі функцыямі. Тым не менш, без ахвяраў не абыходзіцца – з 1978 года Часовыя Сілы ААН у Ліване страцілі забітымі 269 вайскоўцаў. Так што сякі-такі досвед правядзення міратворчай аперацыі ва ўмовах набліжаных да баявых беларускія вайскоўцы атрымаць змогуць.
Пакуль невядома, колькі вайскоўцаў з міратворчай роты будзе задзейнічана і калі яны будуць адпраўлены на Блізкі Ўсход. Але, мяркуючы па ўсім, рашэнне пранятае і чакае свайго выканання. Дарэчы, не так даўно Міністэрства абароны размясціла ў Інтэрнэце аб’яву пра вакансіі ў міратворчую роту: патрабуецца намеснік камандзіра ўзвода, кулямётчык, наводчык, стралок, сапёр-стралок, санітар-стралок, старшы кіроўца і снайпер. Можа хто жадае змяніць працу? |
Projects
New blogs
- Час назад 2 – Учорашняя х...(0)Калісьці славуты сатырык Аркадзь Райкін, выступаючы з гастролямі ў Адэсе, вырашыў на другі дзень канцэртаў сарваць авацыі, распавёўшы байку, што зрабіла фурор у першы дзень. Замест гэтага, ён атрымаў ...
- Відавочнае – неверагоднае...(0)Апошнім часам у апазіцыйных колах, гэтаксама як у расійскай і міжнароднай прэсе, актывізаваліся спекуляцыі наконт таго, хто будзе “крамлёўскім” кандыдатам на наступных прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі....
- Мытная пастка...(0)Такім чынам, застаецца тры-чатыры дні да “Суднага дню”, калі мы нарэшце даведаемся, ў якой эканамічнай прасторы (і мытным звязе) мы жывем. Пераказваць перыпетыі нафтавых і іншых войнаў тут не дарэчы. ...
- Час назад №1: Як беларусы...(1)Як набліжаецца наступная прэзідэнцкая кампанія, ў Беларусі пачынаюцца два ўзаемазвязаных, але, як на здаровую галаву, дык і ўзаемавыключаючых працэсы. Першы – гэта размнажэнне кандыдатаў у прэзідэнты,...
- Канец аднапалярнага моман...(0)Дзяніс Мельянцоў Днямі прэзідэнт Барак Абама прадставіў гораду і свету новую стратэгію нацыянальнай бяспекі ЗША. Паводле традыцыі, кожны амерыканскі прэзідэнт мусіць фармуляваць уласную стратэгію б...














