Чалавечы капітал: Уплыў міграцыі на беларускую эканоміку і грамадства

Друкаваная версіяPDF версія

BISS прадстаўляе даследванне Андрэя Елісеева, праведзенае пад эгідай Міжнароднага Кансорцыюма прыкладных даследванняў па міжнароднай міграцыі CARIM-East. Яно працягвае серыю даследванняў BISS, прысвечаных праблематыцы чалавечага капітала.

На падставе параўнальнага аналіза статыстычных дадзеных і шэрага публікацый беларускіх і замежных спецыялістаў, аўтар даследвання прыходзіць да наступных высноваў:

■ Афіцыйная статыстыка завышае памер сальда знешняй міграцыі. Альтэрнатыўныя падлікі на падставе дадзеных нацыянальных перапісаў насельніцтва і натуральнага руха насельніцтва, а таксама параўнанне з дадзенымі краін, што прымаюць беларускіх эмігрантаў, ставяць пад сумнеў той факт, што Беларусь быццам мае станоўчае сальда міграцыі. Задача Нацыянальнай праграмы дэмаграфічнай бяспекі Рэспублікі Беларусь на 2011-2015 гг. па павялічэнні сальда знешняй міграцыі на 60 тысяч чалавек выглядае нерэалістычнай.

■ Знешняя міграцыя адмоўна ўплывае на дэмаграфічную сітуацыю не толькі ў колькасным, але і ў якасным аспекце. Эмігранты - маладзейшыя людзі з лепшым узроўнем адукацыі ў параўнанні з імігрантамі, што прыязжаюць у Беларусь. Неспрыяльныя міграцыйныя тэндэнцыі адбываюцца на фоне працэсаў сталення насельніцтва, а таксама няўхільнага змяншэння колькасці беларусаў ў працаздольным узросце, пачынаючы з 2008 г., што яшчэ болей павялічвае дэмаграфічную нагрузку.

■ Дадзеныя афіцыйнай статыстыкі па колькасці часовых працоўных мігрантаў таксама значна скажоныя. Большасць экспертаў лічыць, што колькасць беларускіх працоўных мігрантаў у Расіі складае 100-300 тысяч чалавек. У той самы час як доля беларусаў-эмігрантаў у заходнія краіны з вышэйшай адукацыя вышэйшая за сярэдні паказнік у краіне, сярод тых, хто едзе на заробкі ў Расію, пераважаюць спецыялісты з сярэдне-спецыяльнай і тэхнічнай адукацыяй. Працоўнай міграцыі спрыяюць параўнальна невысокі ўзровень заробкаў у Беларусі, надзвычайная зарэгуляванасць рынка працы, малы рост колькасці новых працоўных месцаў у краіне і мізэрныя пасоб'і па безпрацоўі.

■ Уплыў працоўнай міграцыі на эканоміку каріны не адназначны. Працоўная міграцыя са зменай пастаяннага месца жыхарства вядзе да значных стратаў чалавечага капітала. У той самы час часовыя працоўныя мігранты маюць магчымацсь набыць новы вопыт і веды за мяжой для іх выкарыстання ў Беларусі па вяртанні на бацькаўшчыну. З аднаго боку, працоўная міграцыя ў Расію спрыяе дэфіцыту працоўных кадраў у некаоторых галінах беларускай эканомікі (будаўніцтва, транспарт), з іншага - даваляе паменшыць узровень беспрацоўя і беднасці ў краіне і ў пэўгай ступені паляпшае плацжны баланс Беларусі ў выглядзе грашовых пераводаў ад мігрантаў.

Арыгінальная версія публікацыі на ангельскай мове http://www.carim-east.eu/media/CARIM-East-AS2012-13.pdf

Даследванне на расейскай мове ў фармаце pdf