Плагіят: прычыны і спосабы рашэння. Новы даследніцкі праект BISS

4.10.2018
Друкаваная версіяPDF версія

У сучаснай акадэмічнай дыдактыцы ўсё большы акцэнт робіцца на пісьмовыя заданні (акадэмічныя эсэ, пісьмовыя рэфераты, прэзентацыі і г.д.). Без сумневу, гэта адзін з лепшых метадаў засваення паасобных тэм і развіцця навыкаў самастойнага аналізу праблемы. Адначасова ж пісьмовыя заданні надзвычай ўразлівыя на розныя формы нядобрасумленных практык, спасярод якіх найбольш яскравай з'яўляецца плагіят.

У праектаваным даследаванні, якое праводзіцца пры партнёрскай падтрымцы Цэнтра Астрагорскага, аналітыкі BISS маюць намер вывучыць формы і маштабы плагіяту ў Беларусі, выявіць асноўныя фактары і распрацаваць практычныя рэкамендацыі па пераадоленні праблемы плагіяту. 

Пра фон праблемы, метадалогію даследавання і меркаваныя мерапрыемствы - гл. адмысловую прэзентацыю.