Прэзентацыя новай праграмы BISS у Польскай Амбасадзе

14.05.2018
Друкаваная версіяPDF версія

7 траўня 2018 г. адбылася прэзентацыя праграмы "Каштоўнасныя трансфармацыі", якую Беларускі інстытут стратэгічных даследаванняў плануе сёлета запусціць. Пра праграму распавялі Пётр Рудкоўскі (дырэктар BISS), Андрэй Лаўрухін (аналітык BISS) і Вадзім Мажэйка (эксперт "Ліберальнага клуба"). Падчас спаткання былі таксама закрануты некаторыя актуальныя тэмы беларускага грамадска-палітычнага жыцця: "мяккая беларусізацыя", беларуска-расейскія дачыненні і інш.



У спатканні ўзялі ўдзел Міхал Хабрас (Chargé d'affaires Амбасады), Марцін Вайцехоўскі (першы дарадца) і іншыя супрацоўнікі Амбасады.