3-5 траўня Пётр Рудкоўскі прыняў удзел у канферэнцыі "Украіна - Беларусь: ад выклікаў да супольных прарываў"

4.05.2018
Друкаваная версіяPDF версія
На канферэнцыі, якая праходзіла 3–6 траўня 2018 г. у Кіеве, абмяркоўвалася, якімі маюць быць дачыненні паміж дзвюма дзяржавамі. У канферэнцыі узялі ўдзел палітыкі, журналісты, прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці і эксперты з Беларусі і Украіны.

 

На канферэнцыі, якая праходзіла 3–6 траўня 2018 г. у Кіеве, абмяркоўвалася, якімі маюць быць дачыненні паміж дзвюма дзяржавамі. У канферэнцыі узялі ўдзел палітыкі, журналісты, прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці і эксперты з Беларусі і Украіны, сярод іх Віталь Рымашэўскі (сустаршыня БХД), Анатоль Лябедзька (старшыня АГП), Мікалай Кванталіяні (нацыянальны каардынатар Нацыянальнай платформы ФГС па Беларусі), Зміцер Кухлей (дырэктар IDSM), Барыс Тарасюк (народны дэпутат Украіны)Вадзім Трухан (лідэр Эўрапейскага руху Ўкраіны), Уладзімер Шкуроў (кіраўнік дэпартамэнту МЗС Украіны).

Канферэнцыя была арганізавана Украінскім офісам Фонду Конрада Адэнаўэра, Еўрапейскім рухам Украіны і Інстытутам дэмакратыі і сацыяльнага рынку (IDSM).