"Аўтарытарызм сёння". Публічная дыскусія прымеркаваная да 45-годдзя Віталя Сіліцкага

17.12.2017
Друкаваная версіяPDF версія

20 снежня а 18.00  адбудзецца публічная дыскусія "Аўтарытарызм сёння", прымеркаваная да 45-годдзя светлай памяці Віталя Сіліцкага і будзе прысвечана ягонай інтэлектуальнай спадчыны, а таксама ідэям яго апошняй кнігі "Доўгая дарога ад тыраніі".

Выступоўцы: Пётр Рудкоўскі (BISS), Уладзімір Мацкевіч (EuroBelarus.Info) і Алесь Лагвінец (Дзея). Мадэратар: Валер Булгакаў (Часопіс ARCHE)

Месца: Прэс-Клуб (вул. Веры Харужай, 3/601)

Просім зарэгістравацца на старонцы: https://goo.gl/forms/tDpOxTlJnfXmIhef2

----------

Мерапрыемства арганізаванае пры падтрымцы Грамадзкага руху "Дзея" і Students For Liberty Belarus.