23 чэрвеня адбудзецца прэзентацыя новага «Беларускага штогадовіка» і дыскусія на тэму: Чаго не паспеў сказаць Сіліцкі?

20.06.2017
Друкаваная версіяPDF версія

Дата: 23 чэрвеня

Час:  17.00

Месца: Веры Харужай, 3/601(Прэс-клуб)

Сайт экспертнай супольнасці Беларусі «Наше мнение»,  Агенцтва сацыяльнай і палітычнай экспертызы,  Беларускі інстытут стратэгічных даследаванняў (BISS),  ЗБС «Бацькаўшчына»,  Камітэт памяці Віталя Сіліцкага запрашаюць на прэзентацыю новага «Беларускага штогадовіка» і дыскусію на тэму: Чаго не паспеў сказаць Сіліцкі?

            У праграме:           

            > Прэзентацыя «Беларускага штогадовіка»

Экспертная супольнасць Беларусі прадстаўляе аналітычны агляд тэндэнцый і падзей за 2016 год і прагназуе развіццё сітуацыі ў бліжэйшай перспектыве.

            > Дыскусія на тэму: Чаго не паспеў сказаць Сіліцкі?

пра інтэлектуальную спадчыну Сіліцкага, стан беларускай паліталогіі і сумежных дысцыплін і ролі фабрыкаў думак выступяць: Валер Булгакаў, Іна Кулей, Аляксей Ластоўскі, Андрэй Дзмітрыеў, Дзяніс Мельянцоў і Аляксей Галанцоў

Прэзентацыя і дыскусія адбудзецца 23 чэрвеня (пятніца) у Прэс-клубе (Веры Харужай, 3)/ Пачатак а 17.00.