РЭФОРУМ: Прадпрымальнікі: гатовыя да рэформаў, але не вераць, што іх пачуюць

Друкаваная версіяPDF версія

 

Прадстаўнікі бізнэсу з'яўляюцца традыцыйнымі «драйверамі» рэформаў. Па-першае, з-за прамой патрэбнасці ў стабільнай эфектыўнай дзяржаве, якая стварае празрыстыя і сіметрычныя правілы гульні. Па-другое, у абмен на падаткі бізнэс чакае ад дзяржавы эфектыўных сэрвісаў. Наколькі гэтыя назіранні справядлівыя для Беларусі і што думае беларускі бізнэс пра рэформы, ці хоча ён удзельнічаць у іх распрацоўцы і якія рэформы патрэбныя краіне, паводле меркавання прадстаўнікоў прадпрымальнікаў?

У рамках праекта РЕФОРУМ BISS правёў даследаванне меркавання прадстаўнікоў бізнэсу (далей у тэксце, прадпрымальнікаў), прадметам якога стала іх стаўленне да правядзення рэформаў у нашай краіне. Даследаванне завяршае цыкл апытанняў стэйкхолдэраў, які ўключаў апытанні насельніцтва ў цэлым, грамадзянскага грамадства і прадстаўнікоў дзяржаўных органаў. Агульнай высновай для «трэцяга сектара», прадпрымальнікаў і чыноўнікаў з'яўляецца тое, што яны адчуваюць патрэбнасць ў дэрэгуляванні — зніжэнні дзяржаўнага ўплыву і ступені дзяржаўнага кантролю. Але для паспяховага ўзаемадзеяння мэтавых груп і дзяржаўнага апарата неабходна пераадолець шэраг супярэчнасцяў у ацэнках якасці ўзаемадзеяння і гатоўнасці ўдзелу ў распрацоўцы рэформаў усіх зацікаўленых бакоў.

Асноўныя высновы даследавання:Прадстаўнікі беларускага дзелавога асяроддзя лічаць неабходным правядзенне рэформаў: перш за ўсё — рэфармаванне  эканомікі, затым змены ў сістэме дзяржаўнага кіравання. Найменш актуальнай яны лічаць рэформу сістэмы сацыяльнага забеспячэння. Гэта карціна ў цэлым укладваецца ў першапачатковыя чаканні аб перавагах беларускага бізнэсу.

  • У адрозненне ад беларускага грамадства ў цэлым, якое лічыць, што вынікам рэформаў павінна стаць павышэнне ролі дзяржавы, беларускі бізнэс разумее пад рэформамі менавіта дэрэгуляванне. У гэтым прадстаўнікі бізнэс-асяроддзя салідарныя з прадстаўнікамі грамадзянскага грамадства і нават дзяржаных органаў, якія таксама выступаюць за зніжэнне ўплыву дзяржавы і ступені дзяржаўнага кантролю ў сферах, што рэфармуюцца.
  • Прыватны бізнэс гатовы ўдзельнічаць у рэфармаванні краіны, але інтэлектуальныя і экспертныя рэсурсы бізнэсу не задзейнічаюцца ў поўнай меры: узмацненне ўзаемадзеяння бізнэсу і дзяржавы мае значны патэнцыял.
  • Эфектыўнасць узаемадзеяння бізнэсу і ўлады прадпрымальнікамі і чыноўнікамі ацэньваюцца па-рознаму. Большасць прадстаўнікоў бізнэс-асяроддзя лічаць, што гэта ўзаемадзеянне не прыносіць вынікаў, тады як чыноўнікі ў большасці выпадкаў упэўнены, што ўзаемадзеянне дзяржаўных органаў і прадпрымальнікаў наладжана, але механізмы патрабуюць паляпшэння.
  • Найбольш прыярытэтныя сферы рэфармавання для прадстаўнікоў дзяржаўных органаў і бізнэсмэнаў супадаюць (эканоміка, сістэма дзяржаўнага кіравання), але бачанне рэформаў у іх некалькі адрозніваецца.

 Даследаванне ў фармаце pdf