Запрошаныя эксперты

  • Алег Багуцкі

    Беларускі гісторык, палітычны аналітык і паліттэхнолаг. Працуе ў Кіеве.

  • Алена Арцёменка

    Аналітык BISS. Бакалаўр сацыяльнай і палітычнай філасофіі (ЕГУ), спецыяліст па інфармацыі і камунікацыі (БДУ), магістр сацыялогіі (БДУ).

    Навукова-даследчыя інтарэсы: грамадская думка, сацыяльныя кантракты (дабрабыт насельніцтва, рэйтынг даверу ўлады), геапалітычныя арыентацыі насельніцтва, тэхнічная дапамога ЕС, чалавечы капітал (адукацыя, рынак працы), міграцыя, дэмаграфія, уплыў СМІ на аўдыторыю.

  • Аляксандр Алешка

    Спецыяліст па міжнародных адносінах (БДУ), магістр  Варшаўскага і Ланкастэрскага ўніверсітэтаў. Аспірант Школы сацыяльных даследаванняў  Польскай Акадэміі навук.

    Даследчыя інтарэсы: палітычныя і эканамічныя інтарэсы Беларусі і Расіі, знешняя палітыка Расіі, усходняя палітыка Польшчы, эканамічныя адносіны ЕС з краінамі СНД.

    Кантакт: alex.aleshka(at)gmail.com

  • Аляксандр Філіпаў

    Кандыдат палітычных навук. Дэканам факультэта дадатковай адукацыі Беларускага дзяржаўнага ўініверсітэта культуры і мастацтваў. Член рэдакцыйнай рады часопіса “Палітычная сфера”. У 2014 г. выйграй стыпеныю ААН па вывучэнню сітуацыі ў шэрагу краін Блізкага Усходу.

    Валоданне замежнымі мовамі: ангельская, арабская, фарсі, іўрыт, лацінская.

  • Аляксей Лашук

    Юрыст-міжнароднік (БДУ), магістар права (CEU), кансультант і кіраўнік праектаў у галіне адукацыі і міжнароднага бізнэсу, эксперт у пытаннях міжнародных інвестыцый, праве і палітыцы ЕС.

  • Андрэй Елісееў

    Магістр гістарычных навук (БДУ), магістр палітычных навук (ЕГУ, Літва), магістр міжнароднага і еўрапейскага права (Рыжская вышэйшая школа права). Выпускнік Эстонскай дыпламатычнай школы ў Таліне.

    Навукова-даследчыя інтарэсы: міжнародныя адносіны ў рэгіёне Балтыйскага мора, адносіны Беларусі і ЕС, міжнароднае публічнае права, міжнароднае права правоў чалавека, візавая палітыка.

     

  • Андрэй Ляховіч

    Палітолаг, аналітык. Кіраўнік Цэнтра палітычнай адукацыі. Аўтар шэрагу аналітычных прац, у тым ліку па пытаннях эвалюцыі палітычнай сістэмы, выбарчых кампаній і фарміравання палітычных эліт у Беларусі.

  • Вікторыя Закрэўская

    Магістр сацыяльных навук Універсітэта Орхуса (Данія ). Бакалаўр палітычных навук ЕГУ ( Літва). Стыпендыят Фонду Адкрытага Таварыства (ЗША). Да таго, як далучыцца да BISS, праходзіла стажыроўку ў Інстытуце ўсходнееўрапейскіх даследаванняў (EESC, Літва).

    Сфера інтарэсаў: міжнародныя адносіны, знешняя палітыка ЕС, знешняя палітыка Беларусі, міжнародная і еўрапейская бяспека, энергетычная бяспека, сацыяльная бяспека.

    Працуе ў BISS з верасня 2013 г. 

    Кантакт: vzakrevskaya [at] belinstitute.eu

  • Вадзім Мажэйка

    Магістр кіравання. Эксперт па кульутры ГА “Дыскусійна-аналітычная супольнасць “Ліберальны клуб”. Зараз займаецца падрыхтоўкай кандыдатскай дысертацыі па тэме культурнай палітыкі ў Рэспубліке Беларусь.

    Даследчыя інтарэсы: дзяржаўная палітыка ў сферы культуры, дзяржаўная палітыка ў сферы адукацыі, культуралогія, арт-менеджмэнт.

    Кантакт: vadimmojeiko(at)gmail.com

  • Валерыя Касцюгова

    Палітолаг, паліттэхнолаг. Кіраўнік Агенцтва палітычнай экспертызы пры BISS, з 2013 - Агенцтва сацыяльнай і палітычнай экспертызы (Вільнюс, Літва). Рэдактар і складальнік выдання «Беларускі штогоднік». Мадэратар сайта «Наша думка» (2003-2011).

    Сфера даследчых інтарэсаў: інстытуцыйныя трансфармацыі, расійска-беларускія адносіны, інш. Лаўрэат прэміі ім. Святланы Навумавай (2012).

Старонкі