Каманда BISS

  • Віталь Сіліцкі

    Першы дырэктар BISS. Магістр паліталогіі (Цэнтральна-Еўрапейскі  універсітэт, Венгрыя), доктар паліталогіі (Ратгерскі універсітэт, ЗША). Аўтар кнігі "Адкладзеная свабода: посткамуністычны аўтарытарызм у Сербіі і Беларусі" (апублікавана ў часопісе ARCHE ў 2002 г.), сааўтар Гістарычнага слоўніка Беларусі (разам з Янам Запруднікам, Scarecrow Press, 2007). Аўтар больш за 100 публікацый у выданнях Беларусі, ЗША, ЕС, Расіі. Спецыялізаваўся ў галіне палітыкі эканамічных рэформаў, дэмакратызацыі на постсавецкай прасторы, на электаральных рэвалюцыях і прэвентыўным аўтарытарызме, палітыцы ЕС на постсавецкай прасторы, адносінах Беларусі з Расіяй і ЕС.

    Памёр 11 чэрвень 2011 пасля цяжкай працяглай хваробы.

    Створаны Камітэт памяці Віталя Сіліцкага, які заснаваў прэмію яго імя "За ўнёсак у развіццё паліталагічнай думкі ў Беларусі".

     

  • Пётр Рудкоўскі

    Акадэмічны дырэктар BISS. Магістарскую адукацыю атрымаў у Ягелонскім універсітэце (Кракаў), а ў Варшаўскім універсітэце абараніў кандыдацкую (PhD) дысертацыю ў абшары гуманітарных навук. У 2007 - 2012 гг. выкладаў у Еўрапейскім гуманітарным універсітэце (Вільня), пазней (2012 - 2016) – ва Універсітэце Лазарскага (Варшава). Апрача таго, быў госцем-выкладчыкам у Ягелонскім універсітэце, Варшаўскім універсітэце, Вроцлаўскім універсітэце, Універсітэце Адама Міцкевіча ў Познані, Беластоцкім універсітэце, Коледжы св. Фамы Аквінскага ў Кіеве і ў Беларусім калегіюме (Менск).

    У 2008 годзе Рудкоўскі быў стыпендыятам (visiting scholar) Паўднёва-заходняга коледжу ў Ўінфілдзе, ЗША. Двойчы быў стыпендыятам (research fellow) Інстытуту грамадзянскай прасторы і публічнай палітыкі (Варшава), у рамках якога кіраваў Беларускім цэнтрам. З'яўляецца аўтарам чатырох кніг і каля 70 артыкулаў, якія галоўным чынам засяроджаны вакол праблем беларускай ідэнтычнасці, палітычнага патэнцыялу беларускіх цэркваў, беларускай дзяржаўнай ідэалогіі і метадалогіі сацыяльных навук. У красавіку 2013 году атрымаў у Польшчы прэмію Льва Сапегі, адну з найбольш прэстыжных у рэгіёне, за "выбітныя заслугі ў фармаванні і развіцці грамадзянскай супольнасці ў Беларусі і набліжэнні Беларусі да Еўропы".

  • Вадзім Мажэйка

    Аналітык BISS. Кандыдат культуралогіі, магістр кіравання. Сябра РадыГА “Дыскусійна-аналітычная супольнасць “Ліберальны клуб” (Мінск). Амбасадар супольнасці Press Club Belarus.

    З 2016 году старэйшы выкладчык, потым – дацэнт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры (кафедра сацыяльна-гуманітарных дысцыплін).

    Даследчыя інтарэсы: мяккая беларусізацыя, культурная дыпламатыя, дзяржаўная палітыка ў сферы культуры, дзяржаўная палітыка ў сферы адукацыі, культуралогія, дзяржаўнае кіраванне.

    Кантакт: vadimmojeiko@gmail.com